Воінскія часці ў Беларусі планава аснашчаюцца сістэмамі відэанагляду — Раўкоў

Падзеі

Воінскія часці ў Беларусі планава аснашчаюцца сістэмамі відэанагляду, паведаміў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Сістэмы відэанагляду ўжо ўстаноўлены ў шэрагу часцей. «Там, дзе мы робім капітальны рамонт казармаў, устанаўліваем гэтыя сістэмы», — адзначыў Андрэй Раўкоў. Па такім жа прынцыпе імі будзе аснашчацца і вайсковая часць у Печах. Цяпер там рамантуецца казарма, запланаваны рамонт яшчэ дзвюх. Міністр расказаў, што намечаны цэлы комплекс мер для паляпшэння матэрыяльнай базы вучэбнага цэнтра. Так, у Печах пачынаецца рамонт клуба, запланаваны ён таксама ў сталовай, лазні.

Закранаючы іншыя задачы, якія стаяць перад цэнтрам, Андрэй Раўкоў нагадаў, што тут трэба будзе завяршыць у планавыя тэрміны выпуск спецыялістаў, якасна падрыхтавацца да прыёму новага папаўнення. «Неабходна падрыхтаваць размяшчэнне, людзей, каб прыняць моладзь і паставіць яе ў строй да прысягі — правесці курс маладога байца», — растлумачыў міністр.

Па 72-м цэнтры зацверджаны план па ўдасканаленні. Меры маюць кадравы, арганізацыйны, тэхнічны характар. Працэс ідзе, ён планавы. «Сістэма ёсць, яна працуе. Так, у некаторых месцах бываюць збоі і іх трэба ліквідаваць, чым мы і займаемся», — падкрэсліў Андрэй Раўкоў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *