Пастановай Савета Міністраў нумар 831 ад 4 лістапада 2017 года дапоўнены пералік месц, у якіх абавязкова павінна весціся Кніга заўваг і прапаноў. Адпаведная пастанова апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з дакументам, Кніга заўваг і прапаноў цяпер абавязкова павінна весціся ў месцах прадастаўлення мікрапазык (заключэння дагавораў мікрапазыкі) і ў месцах ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці.
Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.
БелТА