Прафілактыка наркаманіі

Да ведама грамадзян

Наркаманія даўно стала пандэміяй. Колькасць наркаманаў расце, і пакуль мер, якія прымаюцца ў барацьбе з гэтай з’явай, недастаткова.

Наркатычная залежнасць цалкам авалодвае свядомасцю чалавека, ён увесь час думае пра наркотыкі, імкнецца любым спосабам атрымаць новую дозу. Наркаман лёгка пераступае праз прынцыпы маралі, часта парушае закон. Паводле звестак МУС, амаль 90% цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў здзяйсняецца менавіта наркаманамі.

Жыццё наркамана сканцэнтравана вакол наркатычных прэпаратаў. Ён не прыносіць карысці грамадству.

Вярнуць наркамана да нармальнага жыцця складана, затое можна папярэдзіць з’яўленне залежнасці.

Перш за ўсё, варта звярнуць увагу на прапаганду здаровага ладу жыцця ў школах, таму што менавіта падлеткі часцей за ўсё трапляюць у палон наркатычных прыхільнасцяў. Неабходна данесці дзецям, што такое наркотык і якія наступствы могуць быць ад яго ўжывання. Падыходзіць да прафілактыкі наркаманіі сярод падлеткаў неабходна вельмі сур’ёзна і адказна.

Пры правядзенні прафілактычнай работы неабходна строга прытрымлівацца шэрагу прынцыпаў:
інфармацыя павінна насіць пазітыўны характар;
інфармацыя з негатыўным адценнем павінна раскрываць згубныя наступствы ўжывання наркатычных прэпаратаў або алкаголю;
варта пазбягаць дэманстрацыі працэсу ўжывання алкаголю або наркотыкаў;
інфармацыю павінны рыхтаваць толькі спецыялісты;
інфармацыю трэба ўзгадняць з экспертамі.

Эфектыўнай з’яўляецца праца тэлефонных кансультацыйных цэнтраў.
«Гарачая лінія». Галоўная задача гэтай службы — інфармаваць людзей па пытаннях наркатычнай залежнасці і алкагалізму.

«Тэлефон даверу 170». У гэтай службе працуюць прафесійныя псіхолагі.

Залежнасць — гэта праблема не толькі наркамана і яго бліжэйшага акружэння. Гэта агульная праблема. Сярод наркаманаў шырока распаўсюджваюцца такія небяспечныя хваробы, як СНІД, гепатыты, венерычныя хваробы.

Пры гэтым ёсць высокая рызыка не толькі захворвання, але і распаўсюджвання захворвання. Ужыванне наркотыкаў практычна немагчыма сумясціць з вучобай ці работай, таму наркаманы хутка губляюцца ў грамадстве і становяцца небяспечнымі для соцыуму.

Б. ОТЧЫК,
доктар-нарколаг Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *