Дэпутаты Дзятлаўскага сельскага савета ўдзельнічалі ў рабоце аглядавай камісіі. Асаблівую ўвагу надалі абследаванню жылля і гаспадарчых пабудоваў адзінокіх людзей, сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, а таксама грамадзян, якія схільны да злоўжывання спіртнымі напоямі. Домаўладальнікі атрымалі канкрэтныя рэкамендацыі па бытавой бяспецы.
Пасяджэнне з удзелам дэпутатаў
Пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку Наваельнянскага сельвыканкама прайшло з удзелам дэпутататаў мясцовага сельсавета. На пасяджэнні разглядалі пытанні працаўладкавання грамадзян і неналежнага ўтрымання непаўналетніх дзяцей у сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы.
Адбыўся прыём грамадзян
Асабісты прыём грамадзян у аграгарадку Жукоўшчына правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Выбаршчыкі звярнуліся да старшыні райсавета з пытаннямі пра работу вулічнага асвятлення і выдзялення зямельнага ўчастка для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. У час прыёму на пытанні былі дадзены кампетэнтныя адказы.
За бяспеку – разам
Аглядавая камісія Данілавіцкага сельвыканкама абследавала 18 домаўладанняў у вёсках Рабкі і Варакомшчына. Там жывуць 11 адзінокіх людзей, інвалід, 3 сям’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. У рабоце камісіі ўдзельнічалі дэпутаты Данілавіцкага сельскага савета. Усяго ў час акцыі “За бяспеку – разам” абследавана 51 домаўладанне.
Д. СКРУНДЗЬ