Погляд скрозь гады

Падзеі

Каля помніка Леніну ў Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг “Погляд скрозь гады” да 100-годдзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мітынг памяці – гэта, у першую чаргу, гістарычны ўрок для моладзі, якой належыць ведаць гісторыю сваёй краіны, імкнуцца зразумець матывы ўчынкаў людзей, якія імкнуліся памяняць жыццё да лепшага не толькі для сябе, але і для нашчадкаў, і пастарацца зрабіць правільныя высновы з рэвалюцыйных і паслярэвалюцыйных падзей.

На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Н. Калодка, В. Шыцько, старшыня раённага савета ветэранаў Л. Кашко, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў А. Сатараў, першы сакратар ГА “БРСМ” К. Хілімончык, работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, вучні дзятлаўскіх школ.

Пачаўся мітынг з гімна Рэспублікі Беларусь. Затым выступілі вучні сярэдняй школы №1, якія ўзгадалі падзеі тых далёкіх часоў:

— Мінула ўжо 100 гадоў з таго дня, калі адбылася Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя. Яна стала адной з самых значных падзеяў 20 стагоддзя і моцна паўплывала на ход далейшай гісторыі.

На жаль, у свеце і сёння неспакойна. Хочацца, каб драматычныя падзеі тых гадоў паслужылі ўрокам для людзей 21 стагоддзя. І ніколі больш брат не пайшоў на брата, а сын на бацьку.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць пра ўсіх удзельнікаў Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, усклалі кветкі да помніка Леніну.

Святочныя мерапрыемствы да стагоддзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі прадоўжыліся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

С. ГРЫШЫНА
Фота В. ЮШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *