Незаконная лоўля рыбы

Здарэнні і бяспека

Супрацоўнікамі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на ўчастку ракі Сіпа, каля вёскі Угрынь Зэльвенскага раёна, быў затрыманы 32-гадовы жыхар г. п. Зэльва, які незаконна здабыў 58 асобінаў карася снрабрыстага агульнай вагой 2 кг 400 г.

Сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на суму 4 тысячы 2 рублі, кошт незаконна здабытай рыбы склаў 106 рублёў 72 капейкі.

Па дадзеным факце Зэльвенскім РАСК Рэспублікі Беларусь на затрыманага была ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.281 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёлаў).

Пасля заканчэння расследавання ўсіх абставінаў незаконнай лоўлі рыбы крымінальная справа была накіравана для разгляду ў суд Зэльвенскага раёна.

Прыгаворам суда абвінавачаны прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.281 КК Рэспублікі Беларусь, за ўчыненне якога яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу на суму 1380 рублёў.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, абвінавачаным была кампенсавана ў добраахвотным парадку.

Г. ШЛЫКОВІЧ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *