12 лістапада на новым жывёлагадоўчым комплексе аг. “Белагурна” адбылася канцэртная праграма “Любі сваю зямлю”. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці чыталі вершы і спявалі песні пра родную зямлю. У канцы праграмы жывёлаводы атрымалі кветкі і запрашэнне на вечар адпачынку “За працу дзякуй, селянін”, які будзе ладзіцца ў гонар свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі.