Гісторыя пра цыгарэту і погляд у яе начынне

Падзеі

Казаць пра шкоду курэння можна вельмі шмат, але больш карысна будзе абмеркаваць, з чаго складаецца цыгарэта.

Навукоўцамі даказана, што ў склад сучаснай цыгарэты ўваходзяць амаль 4 тысячы хімічных рэчываў і злучэнняў. Самыя шкодныя з іх:

бутан – яд, удыханне якога выклікае дысфункцыю лёгачна-дыхальнага апарата;

папера – пры гарэнні яна выдзяляе ўгарны і вуглякіслы газ;

метан – негатыўна дзейнічае на нервовую сістэму чалавека;

мыш’як – яд, які атручвае арганізм;

ментанол – у свеце вядомыя выпадкі масавага атручвання;

амоній – правакуе раздражненне вачэй, насаглоткі, горла;

клей –выклікае бясплоддзе ў жанчын;

гексамін – у вялікіх дозах небяспечны для арганізма;

кадмій – выклікае болевыя адчуванні ў мышцах, дэфармацыю шкілета, парушэнні функцый лёгкіх, нырак і іншых органаў;

нікацін – гэта адзін з самых моцнадзейных ядаў. Ён аказвае ўздзеянне практычна на ўсе органы чалавека, і калі ўвесці чалавеку непасрэдна ў кроў колькасць нікаціну, які ўтрымліваецца ўсяго ў адной цыгарэце, то магчымы лятальны канец.

Чадны газ – смяротны газ пры ўдыханні ў закрытых памяшканнях. Не мае ні колеру, ні паху. Можа прывесці да моцнага атручэння і смяротнага зыходу.

Н. ЮРЭНЯ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *