23 лістапада ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступіць нямецкі музыкант, арганіст, педагог, даследчык Іаганес Геферт.
Пачатак у 19 гадзін.
24 лістапада на сцэне Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці — шоу-праграма “Ведай нашых”. У праграме мерапрыемства: харэаграфічныя, эстрадна-вакальныя, інструментальныя нумары, а таксама песні, жарты, гульні. Напрыканцы будзе праведзена моладзевая дыскатэка.
Пачатак у 18 гадзін.
24 лістапада ў Цэнтры культуры аграгарадка Путрышкі Гродзенскага раёна будзе праводзіцца раённы конкурс маладых спецыялістаў – работнікаў культуры “Мы маладыя, мы таленавітыя”. Дзяўчаты і юнакі пазмагаюцца за званне лепшага. У праграме мерапрыемства: фотавыстава “Культура. Людзі. Падзеі”, выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці, фотазона, канцэрт.
Пачатак у 12 гадзін.
25 лістапада гарадскі пасёлак Воранава запрашае на конкурс прыгажосці “Міс Воранаўшчына-2017”. Атмасферу свята дапамогуць стварыць творчыя калектывы і выканаўцы Воранаўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу”.
Пачатак у 17 гадзін.
25 лістапада Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на фальклорную праграму “Піліпаўскія вечары”. Мэтай праграмы з’яўляецца захаванне і папулярызацыя традыцыйнай беларускай культуры, павышэнне ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці, прыцягненне найбольшай колькасці моладзі.
Пачатак у 12 гадзін.
25 лістапада ў філіяле №1 канцэртнай залы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры пройдзе канцэрт “Ад блюза да рок-н-рола адзін крок” літоўскага спевака, кампазітара, шоумэна Аляксандра Белкіна і групы “THE ROAD BAND” з удзелам гродзенскага саксафаніста Аляксандра Краўчука. У праграме: музыка і песні на літоўскай, англійскай і рускай мовах.
Пачатак у 19 гадзін.
26 лістапада музычна-віншавальную праграму “Фестываль музыкі і дружбы”, прысвечаную 25-годдзю народнага эстрадна-інструментальнага ансамбля “Фестываль” прапануе Палац культуры горада Ліды.
Пачатак у 14 гадзін.
Увесь лістапад штотыдзень у сераду, пятніцу, суботу і нядзелю з 11 да 19 гадзін у Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры па вуліцы Савецкай праходзіць выстава-кірмаш вырабаў народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”. На кірмашы гродзенцы і госці горада могуць набыць эксклюзіўныя сувеніры ручной работы, у тым ліку і з беларускай сімволікай.
З 16 снежня 2017 года па 15 студзеня 2018 года ў Гродзенскім раёне на Аўгустоўскім канале, шлюз Дамброўка, будзе працаваць “Сядзіба Дзеда Мароза”.
16 снежня 2017 года Дзед Мароз і Снягурка чакаюць гасцей на Аўгустоўскім канале на ўрачыстым адкрыцці сезона “Сядзібы Дзеда Мароза” і запрашаюць паўдзельнічаць у тэатралізаваным навагоднім прадстаўленні “Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале”. Гэта будзе шоу на свежым паветры — вясёлыя конкурсы, жарты, гульні, песні каля навагодняй ёлкі. У “Сядзібе Дзеда Мароза” будзе працаваць навагодняя “Пошта”, дзе кожны зможа пакінуць ліст Дзеду Марозу з жаданнем і просьбай, а таксама адправіць ліст з віншаваннем для знаёмых і родных. Акрамя таго, можна будзе пабываць на “Сцежцы казак”, загадаць жаданне на “Чароўным мастку”. Пасля ўдзелу ў “Зімовых забавах на Аўгустоўскім канале” можна будзе пачаставацца гарачым чаем і блінамі, наведаць сувенірную краму, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе навагодніх сувеніраў, сфатаграфавацца з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі героямі, а таксама сімвалам новага 2018 года – Земляным Сабакам і сімвалам адыходзячага года – Вогненным Пеўнем.
Пачатак у 12 гадзін.
А. МІКАЛАЕВА