Аб’ём дзяржпадтрымкі маладых і шматдзетных сем’яў у 2018 годзе ўзрасце на 7,2 працэнта — Мясніковіч

Улада

Аб’ём дзяржпадтрымкі маладых і шматдзетных сем’яў у 2018 годзе ўзрасце на 7,2 працэнта. Аб гэтым сёння ў час сустрэчы з калектывам РУП «Белмедпрэпараты» ў Скідзелі паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч.
Пытанні аб падтрымцы маладых сем’яў, дапамозе ў набыцці і будаўніцтве жылля прагучалі ад работнікаў прадпрыемства. Гэтыя пытанні будуць вырашацца комплексам мер, у тым ліку прадастаўленнем ільготных крэдытаў, адрасных субсідый на будаўніцтва.
«З розных артыкулаў бюджэту на дзяржпадтрымку маладых і шматдзетных сем’яў на 2018 год прадугледжана выдзяленне Br65,7 млн. Рост у параўнанні з бягучым годам складзе 7,2 працэнта», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што найбольшая ўвага будзе ўдзелена шматдзетным сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей.
«Гэтыя пытанні ў дзяржаве знаходзяцца на пастаянным кантролі», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Старшыня Савета Рэспублікі з рабочым візітам наведваў сёння Гродзенскую вобласць. Ён азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта па стварэнні беларуска-індыйскага фармакалагічнага прадпрыемства ТАА»Навалок» на плошчах РУП «Белмедпрэпараты», а таксама правёў сустрэчу і адказаў на пытанні работнікаў.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *