Аляксандр Садаўнічы: “Аўтарытэт мясцовай улады ў грамадзян высокі”

Важнае Улада

Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Садаўнічы расказаў аб рабоце са зваротамі грамадзян:

– Для Камітэта дзяржаўнага кантролю работа са зваротамі грамадзян – адзін з асноўных напрамкаў работы, незалежна ад таго больш ці менш зваротаў мы атрымліваем у час прыёмаў і прамых ліній. Важнасць яе ў тым, што, па-першае, людзі могуць звярнуцца па вырашэнне праблем у вышэйшыя інстанцыі. Такая работа сістэмная, яна наладжана ва ўсёй краіне. Па-другое, звароты грамадзян становяцца базай, своеасаблівымі маякамі, дзе і на што звярнуць увагу. Мы працуем для таго, каб вырашаць праблемы людзей, а лепш, чым на месцах, гэта зрабіць немагчыма. Таму рэгулярна праводзім прыёмы ў раёнах і непасрэдна ў працоўных калектывах. Атрыманую інфармацыю ўлічваем у планаванні далейшай работы.

Відавочна,  ў апошнія гады зваротаў грамадзян на прыёмы і прамыя лініі стала менш. Сёння людзі ведаюць, што пераважную большасць пытанняў вырашае старшыня і кіраўніцтва райвыканкама. Аўтарытэт мясцовай улады ў грамадзян высокі. Да кіраўнікоў высокага ўзроўню людзі часцей звяртаюцца са спадзяваннем, што тыя маюць больш магчымасцяў для вырашэння іх пытання, гарантыяй, што яно застанецца на кантролі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga