Аб выніках спаборніцтва сельскагаспадарчых арганізацый і механізатараў Дзятлаўскага раёна ў час асенне-палявых работ і нарыхтоўкі лёну 2017 года

Падзеі

Разгледзеўшы матэрыялы раённай камісіі з ацэнкай выканання ўсяго комплексу асенне-палявых работ у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна і з улікам выканання ўмоваў спаборніцтва, важнейшыя з якіх – сяўба азімых культур у аптымальныя тэрміны і паводле зацверджанага рабочага плана, выкананне патрабаванняў тэхналогіі вырошчвання сельгаскультур, адсутнасць грубых парушэнняў вытворчай, тэхналагічнай дысцыпліны і аховы працы, раённы выканаўчы камітэт вырашыў:

прызнаць пераможцам спаборніцтва сярод сельгаспрадпрыемстваў адкрытае акцыянернае таварыства “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Антон Тарасевіч, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі). ААТ “Граніт-Агра” прысуджана першае месца ў спаборніцтве з выплатай грашовай прэміі ў памеры 20 базавых велічыняў.

Другое месца ў спаборніцтве прысуджана КСУП “Жукоўшчына” (дырэктар Іван Свіб, галоўны аграном Аляксандр Кугейка, галоўны інжынер Іван Кіслы). КСУП “Жукоўшчына” адзначана прэміяй у 16 базавых велічыняў.

У спаборніцтве механізатараў, якія забяспечылі найбольшую выпрацоўку на ўмоўны трактар, эканомію гаруча-змазачных матэрыялаў і запасных частак, забяспечылі выкананне вытворчых заданняў у агратэхнічныя тэрміны паводле рабочых планаў і не дапусцілі пры гэтым парушэнняў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы пераможцам спаборніцтва на ворыве з выкарыстаннем трактароў “Джон Дзір 8420”, “Джон Дзір 8430”, “Беларус 3022”, “Беларус 3522” прызнаны механізатар КСУП “Дварэц-Агра” Мікалай Ганчар. Пераможца спаборніцтва адзначаны прэміяй у памеры 4 базавых велічыняў.

Другое месца ў спаборніцтве прысуджана механізатару КСУП “Слава працы” Аляксандру Бяляўскаму, ён адзначаны прэміяй у памеры 3 базавых велічыняў.

Трэцяе месца ў спаборніцтве заняў механізатар КСУП “Вензавец” Аляксандр Баканаў, яму прызначана прэмія ў памеры 2 базавых велічыняў.

Пераможцам спаборніцтва аратых на трактарах “Беларус 2522”, “Беларус 2022”, “Беларус 1221” прызнаны механізатар ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрый Анушкевіч. Ён адзначаны прэміяй у памеры 4 базавых велічыняў.

Другое месца ў спаборніцтве заняў механізатар ААТ “Граніт-Агра” Анатоль Дудар. Яму вызначана прэмія ў памеры 3 базавых велічыняў.

На трэцім месцы – механізатар КСУП “Белагурна” Уладзімір Карпенка з грашовай прэміяй у 2 базавыя велічыні.

У спаборніцтве на сяўбе з выкарыстаннем трактароў “Джон Дзір 8420”, “Джон Дзір 8430”, “Беларус 3522”, “Беларус 3022” з пасяўным агрэгатам, шырыня захопу якога складае 6 метраў, пераможцам прызнаны механізатар КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі. Ён адзначаны прэміяй у 5 базавых велічыняў.

Другое месца ў спаборніцтве з уручэннем прэміі ў памеры 4 базавых велічыняў прысуджана сейбіту ААТ “Граніт-Агра” Андрэю Пейдзіку.

Трэцяе месца заняў механізатар ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрый Афанасік. Яму вызначана прэмія ў памеры 3 базавых велічыняў.

У спаборніцтве сельгаспрадпрыемстваў раёна на вырошчванні лёну пераможцам прызнана КСУП “Дварэц-Агра” (кіраўнік вытворчасці Дзмітрый Каско, галоўны аграном Сяргей Лабар, галоўны інжынер Канстанцін Сукач). КСУП “Дварэц-Агра” адзначана прэміяй у памеры 10 базавых велічыняў.

У спаборніцтве механізатараў на прасаванні льнотрасты пераможцам прызнаны механізатар ААТ “Граніт-Агра” Віктар Лісоўскі. Яму прызначана прэмія ў памеры 4 базавых велічыняў.

Другое месца ў спаборніцтве на прэсаванні льнотрасты заняў механізатар ААТ “Граніт-Агра” Аляксандр Майсейчык. Ён адзначаны прэміяй у памеры 3 базавых велічыняў.

Б. ВАРНА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *