Аб парушэннях у КСУП «Кракаўка» Ашмянскага раёна

Падзеі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю пры праверцы фінансава-гаспадарчай дзейнасці КСУП «Кракаўка» Ашмянскага раёна ўстаноўлены шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства.

Так, у 2016 годзе пры разліках за работу па ўборцы збожжавых культур і рамонце камбайнаў прымяняліся завышаныя расцэнкі і каэфіцыенты заахвочвання камбайнерам і іх памочнікам, у выніку чаго неабгрунтавана налічана заработная плата ў памеры 794,8 рубля.

Акрамя таго, у перыяд з лютага 2015 года па люты 2017 года на прадпрыемстве штомесяц заніжалася агульная сума выплатаў, на якую налічваюцца ўзносы па дзяржаўным сацыяльным страхаванні.

Са студзеня 2016 года па красавік 2017 года без дазволу на спецыяльнае водакарыстанне і пры адсутнасці сродкаў вымярэнняў прадпрыемствам на 11 свідравінах, якія належалі і эксплуатаваліся прадпрыемствам, здабыта (канфіскавана) вады для вытворчасці сельгаспрадукцыі і гаспадарча-пітнога водазабеспячэння насельніцтва 682,6 тысячы куб. м, за што у час праверкі даналічаны падатак за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у суме 1148 рублёў.

Устаноўлены парушэнні працоўнага заканадаўства ў галіне забеспячэння адзінства вымярэнняў, аб абыходжанні з адходамі вытворчасці, скажэнне даных статыстычнай справаздачнасці, невыкананне абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне будаўнічай дзейнасці пры эксплуатацыі будынкаў.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па фактах выяўленых парушэнняў 7 вінаватых службовых асобаў КСУП «Кракаўка» аштрафаваны на агульную суму 1058 рублёў, КСУП «Кракаўка» — на суму 1518 рублёў.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *