Тэхагляд у пытаннях і адказах

Падзеі

Пытанне: у мяне быў аўтамабіль старэйшы за 10 гадоў. Я аплаціў гадавы дарожны збор і паспяхова прайшоў тэхагляд. Але праз 7 месяцаў я свой аўтамабіль зняў з уліку ў сувязі з утылізацыяй. Ці магу я разлічваць на кампенсацыю за тыя месяцы, на якія яшчэ дзейнічае заплачаны дарожны падатак?

Адказ: калі аплачаная сума дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху ў залік прынятая і дазвол на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху быў выдадзены, то вяртанне сумы дзяржпошліны ў апісаным выпадку дзеючым заканадаўствам не прадугледжаны.

А. УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *