Прадухіліць самагубства падлеткаў можна

Да ведама грамадзян

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, амаль мільён чалавек штогод зводзіць рахункі з жыццём. Сярод падлеткаў суіцыд — трэцяя па частаце прычына смерці.

Суіцыдальныя дзеянні часта носяць дэманстратыўны характар, могуць набываць рысы шантажу. Многія з тых, хто спрабуе звесці рахункі з жыццём, зусім не жадаюць паміраць, а ставяць мэту паведаміць усім пра глыбіню свайго адчаю, прыцягнуць увагу, прымусіць крыўдзіцеляў шкадаваць пра раннейшыя канфлікты.

70% дзяцей, якія робяць спробу суіцыду, называюць асноўнай прычынай школьныя канфлікты. Але, як правіла, усе праблемы часцей узнікаюць у сям’і.

З пункту гледжання дарослых, прычыны дзіцячых суіцыдаў — дробязі, аднак дзіця з-за моцных перажыванняў можа парушыць сваю нервовую сістэму.

Каля 20% самагубстваў адбываюцца з-за ранняй цяжарнасці (дзяўчына баіцца прызнацца бацькам).

Яшчэ адна прычына — груз поспеху. Сёння добрая адукацыя прэстыжная, і бацькі настройваюць сына ці дачку на паступленне ў ВНУ, атрыманне добрай працы. Страх не апраўдаць спадзяванні бацькоў, гонка за дасягненнямі выклікаюць у дзіцяці высокае напружанне, трывогу.

Нярэдка суіцыд здзяйсняецца з-за смерці куміра. Самагубства фанатаў часта носіць масавы характар.

Інтэрнэт таксама можа спрыяць актывізацыі суіцыдальных паводзінаў, таму бацькам трэба цікавіцца, якія старонкі ў сеціве наведваюць падлеткі.

Перадумовы падлеткавых самагубстваў:

  • няўменне падлетка выказваць свае пачуцці і тлумачыць перажыванні;
  • адчуванне дваістасці свайго месца ў свеце: з аднаго боку, чалавек ужо не дзіця, а з другога — цалкам залежыць ад дарослых;
  • няздольнасць прагназаваць наступствы сваіх дзеянняў.

Што гаворыць пра суіцыдальныя думк

  • размовы пра смерць, жаданне пафантазіраваць на тэму суіцыду ўслых, цікавасць да фільмаў такога зместу і артыкулаў у інтэрнэце;
  • імкненне да адзіноты;
  • словы дзіцяці пра тое, што ён нікому не патрэбен і калі ён знікне, ніхто яго не заменіць.

У падлетка 14-15 гадоў суiцыдальная актыўнасць рэзка ўзрастае, дасягаючы максімуму ў 16-19 гадоў.

Калі адчуваеце небяспеку, адкладвайце ўсе справы і будзьце з дзіцём да таго часу, пакуль яго настрой не палепшыцца. Калі думаеце, што самі не справіцеся з сітуацыяй, пераканайце дзіця звярнуцца да псіхолага.

Б. ОТЧЫК,
доктар-псіхатэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *