Паважаныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі!

Падзеі

Віншуем вас з Днём пошты!

Са старажытных часоў пошта адыгрывала асаблівую ролю ў жыцці грамадства, звязваючы людзей, якія жывуць у розных гарадах і на розных кантынентах, грэючы цеплынёй простых радкоў у пісьме, чарадзействам, якое хаваецца ў запакаванай бандэролі або пасылцы. Доўгачаканы канверт з дому дапамагаў салдату выжыць у гады Вялікай Айчыннай вайны, дадаваў сілы і ўсяляў надзею.

Сёння пошта — незаменны ўдзельнік дзелавой сферы, адзін з самых даступных, эканамічных і надзейных сродкаў зносінаў.

Імкліва змяняючыся ў XXI стагоддзі, вы бераце на ўзбраенне самыя новыя электронныя тэхналогіі, пашыраеце свае магчымасці, павялічваеце кліенцкую базу. Паштовыя аддзяленні ў гарадах і раёнах прапануюць жыхарам Дзятлаўшчыны шырокі спектр сучасных і запатрабаваных паслугаў.

Прафесіяналізм, адказнасць і гатоўнасць работнікаў значнай для жыцця дзятлаўчан арганізацыі і надалей будуць служыць залогам пазітыўных пераўтварэнняў і ўстойлівага руху наперад. Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў, дабрабыту і шчасця!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *