Лукашэнка 20 кастрычніка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара на тэму ЖКГ

Улада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На пасяджэнні плануецца ўсебакова разгледзець пытанні ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны. Размова ў тым ліку пойдзе аб рэалізацыі новых падыходаў па ўдасканаленні работы ў галіне, зніжэнні затрат і павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва. Будзе прааналізавана і сусветная практыка арганізацыі кіравання жыллёвым фондам.

У мерапрыемстве ў Палацы Незалежнасці прымуць удзел амаль 250 чалавек, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі мясцовых органаў дзяржкіравання.

Рэспубліканскі семінар пройдзе ў Мінску 19-20 кастрычніка. У першы дзень адбудзецца адкрыццё мерапрыемства, пройдуць практычныя заняткі, у ходзе якіх удзельнікі семінара змогуць азнаёміцца з вопытам арганізацыі работы па розных напрамках у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *