Фестывалі, святы, конкурсы

Культура і адпачынак

29 кастрычніка

  • ў філіяле №2 “Цэнтр спадчыны” горада Гродна будзе праводзіцца свята шэрсці і валяння “Шэрсціваль”. У праграме мерапрыемства: дэфіле калекцыі з валянай шэрсці беларускіх дызайнераў, выстава вырабаў, выкананых у розных тэхніках валяння.
    Пачатак у 14 гадзін.
  •  аграгарадок Дзітва Лідскага раёна запрашае ўсіх жадаючых наведаць свята “Хрусцім, хрусцім капустай”. У праграме самага хрумсткага мерапрыемства: агароднінны кірмаш, конкурс прыпевак, прыказак і прымавак аб капусце, конкурс на самы вялікі качан капусты, дзіцячы конкурс касцюма з капусты, выставы малюнкаў і вырабаў, унікальны майстар-клас па квашанні капусты па старадаўніх сямейных рэцэптах лепшых гаспадыняў аграгарадка Дзітва, дэгустацыя страваў з капусты.
    Пачатак у 14 гадзін.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *