У рамках акцыі “Залаты узрост” 30 верасня 2017 года работнікі сельскага клуба – бібліятэкі аг. Белагурна, сельвыканкама і КСУП “Белагурна” наладзілі міні-канцэрты для пажылых людзей, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета. Наведалі жыхароў у вёсках, пажадалі ім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, падарункамі сталі добрыя песні і кветкі.