Анонс мерапрыемстваў па Гродзенскай вобласці

Падзеі

Выстава-кірмаш у Гродне

З 1 па 15 студзеня на вуліцы Савецкай у Гродне будзе праходзіць выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці і мастакоў народнага аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”. Гараджане і госці горада змогуць набыць сувеніры ручной работы, карціны, вырабы з бісеру і тэкстылю, упрыгажэнні (біжутэрыю), навагоднія і калядныя ўпрыгажэнні.

“Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале

З 3 па 8 студзеня і з 10 па 15 студзеня Дзед Мароз і Снягурка запрашаюць у “Сядзібу Дзеда Мароза” на тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне “Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале”. У праграме: сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, героямі любімых казак; конкурсы, гульні, песні, танцы ля навагодняй ёлкі; наведванне музея гісторыі Аўгустоўскага канала; работа навагодняй “Пошты”. Таксама можна будзе наведаць сувенірную лаўку, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе навагодніх сувеніраў.

“Святочны кірмаш”

5 студзеня на плошчы Савецкай горада Гродна адбудзецца праграма “Святочны кірмаш”. Пройдзе канцэрт народнага ансамбля песні і танца “Нёман”, выступленне аркестра Гродзенскай пагранічнай групы, калядная выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці і мастакоў народнага аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”. Пачатак мерапрыемства ў 13 гадзін.

Калядная вечарынка

7 студзеня ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца калядная вечарынка “Christmas-Party”. У праграме мерапрыемства: забаўляльныя гульні і конкурсы, незвычайныя падарункі, вясёлая музыка, добры настрой. Пачнецца мерапрыемства ў 21 гадзіну.

Калядкі

7 студзеня ў 12 гадзін у горадзе Дзятлаве пачнецца традыцыйнае беларускае гулянне “Калядкі”. У праграме: святочны абход двароў; вітанне гаспадароў дома; абрадавыя дзеянні з мядзведзем, буслом; тэатралізаванае дзеянне з казой; беларускія народныя гульні, песні; святочная танцавальная праграма. У 18 гадзін пройдзе калядная канцэртная праграма “Калядная казка” з удзелам лепшых артыстаў Дзятлаўскага раёна.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *