Беларусь і Расія да 15 лістапада плануюць абмеркаваць формулу цаны на газ з 2020 года

Падзеі

Беларусь і Расія да 15 лістапада плануюць абмеркаваць фарміраванне формулы цаны на газ, якая будзе дзейнічаць з 2020 года, паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка сёння на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме.

«Да 15 лістапада мы плануем правесці чарговую сустрэчу, дзе расійскі бок прапануе нам формулу цэнаўтварэння на газ. Мы правялі ўжо з віцэ-прэм’ерам Расіі Аркадзем Дварковічам тры сустрэчы, гэта будзе чацвёртая. Рухаемся да збліжэння, мы павінны выйсці на ўзаемапрымальную формулу. Пакуль ёсць пытанні, але гэта рабочыя моманты. Як паказаў папярэдні вопыт, мы ўсё ж такі знайшлі рашэнне на гэтыя тры гады — 2017-2019», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Ён нагадаў, што ў 2018 годзе цана газу для Беларусі складзе $129 за 1 тыс. куб.м, у 2019-м — $127 (у гэтым годзе яна складае $145 за 1 тыс. куб.м) незалежна ад кан’юнктуры рынку нафты і газу. «Мы рухаемся па траекторыі, якая агаворана ў падпісаных з Расіяй 13 красавіка дакументах», — рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм’ер таксама анансаваў зніжэнне тарыфаў на электраэнергію для энергаёмістых прадпрыемстваў, якія рэалізуюць інвестпраекты. «Практыку зніжэння тарыфаў, перш за ўсё для энергаёмістых праблемных прадпрыемстваў, якія рэалізуюць інвестпраекты, мы прадоўжым у наступным годзе. Рыхтуюцца пералікі такіх прадпрыемстваў, яны разглядаюцца ў МАРГ. Думаю, літаральна да канца месяца мы гэтыя падыходы зацвердзім», — растлумачыў ён. Акрамя таго, для ўсіх спажыўцоў у рэальным сектары эканомікі ў будучым плануецца на 0,6 цэнта знізіць тарыф на электраэнергію.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *