Дзятлаўскі раён газазабеспячэння ВУ “Слонімгаз” нагадвае, што дастаўка балонаў са звадкаванымі вуглевадароднымі газамі робіцца насельніцтву, якое жыве ў гарадах, гарадскіх пасёлках і сельскай мясцовасці, якому зроблены мантаж індывідуальнай балоннай устаноўкі (далей – ІБУ) ва ўстаноўленым парадку і ёсць у наяўнасці “Дагавор – тэхнічны пашпарт індывідуальнай балоннай устаноўкі”.
Патрабаванні да шафы для балонаў:
- Вырабляецца з незгаральнага матэрыялу (металічны), устанаўліваецца на незгаральны фундамент вышынёй не менш за 10 см ад узроўню зямлі, закрывацца на замок, у ніжняй частцы неабходна зрабіць адтуліну для вентыляцыі (дыяметрам 10-12 мм, 15-25 штук).
- На дзверы шафы нанесці папераджальны надпіс “ГАЗ ВОГНЕНЕБЯСПЕЧНА”.
- Шафа для балонаў ля сценаў будынка павінна ўстанаўлівацца на адлегласці не менш за 0,5 метра ад дзвярэй і вокнаў, не бліжэй за 3 метры — ад калодзежаў і памыйных ямаў. Яе неабходна пафарбаваць у светлыя таны, газаправод таксама павінен быць пафарбаваны.
- Балон унутры памяшкання ўстанаўліваецца не бліжэй за 0,5 метра ад пліты і не бліжэй за 1 метр ад ацяпляльных прыбораў.
Устаноўку газавых пліт у жылых дамах неабходна прадугледжваць у памяшканнях кухняў з натуральным асвятленнем вышынёй не менш за 2,2 метра, якія маюць выцяжны вентыляцыйны канал і акно са створкай, якая адчыняецца, з рэгулюемым паветраным клапанам, з форткай, фрамугай або іншым устройствам, якое адкрываецца і забяспечвае прыток вонкавага паветра, выходзіць на вуліцу або зашклёную веранду (лоджыю), якая таксама мае акно з устройствам для прытоку паветра. Пры гэтым унутраны аб’ём памяшканняў кухняў павінен быць не меншы за: 8 м куб. — для газавай пліты з 2 гарэлкамі, 12 м куб. — для газавай пліты з 3 гарэлкамі, 15 м куб. — для газавай пліты з 4 гарэлкамі.
Устаноўка балонаў з газам не дапускаецца ў жылых пакоях, у цокальных і падвальных памяшканнях, у памяшканнях без натуральнага асвятлення.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
— захоўваць газавыя балоны, не падключаныя да ІБУ (забаронена захоўваць запасныя і безуліковыя 50-літровыя балоны);
— пакідаць адкрытымі вентылі балонаў (калі балон устаноўлены ў памяшканні), краны, якія знаходзяцца перад газакарыстальным абсталяваннем і на ім, пасля заканчэння карыстання газакарыстальным абсталяваннем;
— пры газіфікацыі жылога дома ад ІБУ зліваць звадкаваны вуглевадародны газ з балона, напаўняць і падаграваць балон, эксплуатаваць балон з уцечкамі газу або прыкметамі зносу ўшчыльнікавых матэрыялаў, механічнымі пашкоджаннямі, перадаваць балон са звадкаваным вуглевадародным газам іншым асобам;
— устанаўліваць балоны са звадкаваным вуглевадародным газам у жылых пакоях, памяшканнях без натуральнага асвятлення;
— выкарыстоўваць звадкаваны вуглевадародны газ у балонах для іншых мэтаў, не прадугледжаных праектам (эскізам) на мантаж ІБУ;
— самавольна падключаць і адключаць газакарыстальнае абсталяванне, перастаўляць яго з прымяненнем зваркі, а таксама перападключаць на гумоватканінны рукаў, разбіраць гэтае абсталяванне і рамантаваць яго, умешвацца ў работу прыбораў уліку расходу газу.
Адчуўшы пах газу ў памяшканні, НЕАБХОДНА:
— тэрмінова перастаць карыстацца газавымі прыборамі, закрыць усе краны на газавых прыборах і краны перад прыборамі або закрыць вентыль на балоне (пры наяўнасці газабалоннай устаноўкі);
— адчыніць вокны для скразнога праветрывання памяшкання, вывесці з загазаванага памяшкання людзей, хатніх жывёлін;
— паведаміць (па-за загазаваным памяшканнем) у спецыялізаванае падраздзяленне газазабяспечвальнай арганізацыі па тэлефоне 104.
Да прыезду аварыйнай брыгады ЗАБАРАНЯЕЦЦА карыстацца адкрытым агнём, курыць, уключаць і выключаць электрапрыборы, электраасвятленне, а таксама пускаць пабочных асобаў у загазаванае памяшканне.
Пры выяўленні фактаў парушэння дадзеных патрабаванняў абаненты будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 20.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
За парушэнне “Правілаў карыстання газам у быце” газазабяспечвальная арганізацыя мае права адключыць падачу газу спажыўцу.
ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі РГЗ ажыццяўляе закупку былых ва ўжытку 50-літровых балонаў у насельніцтва на платнай аснове.
Паважаныя абаненты, не падвяргайце сваё жыццё небяспецы.
Адміністрацыя Дзятлаўскага РГЗ