Выстава “Жывёлы з далёкіх краін” у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі

Культура і адпачынак

У жыхароў і гасцей Дзятлава ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца з фаўнай экзатычных краін на выстаўцы «Жывёлы з далёкіх краін», якая працуе ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Выстаўка прадастаўлена Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем.

Увазе наведвальнікаў прапануюцца 36 пудзілаў: кракадзілы, патагонскі пінгвін, чорны лебедзь, леў, паўліны, страус, чарапахі, чорны воўк і інш. Выстаўка не толькі цікавая, але і пазнавальная: тут можна даведацца аб тым, дзе гэтыя жывёлы жывуць, чым харчуюцца, як яны размнажаюцца, якіх дасягаюць памераў.

Выстаўка будзе працаваць з 23 верасня па 31 снежня 2017 года з 9.00 да 17.00, панядзелак выхадны. Тыя, хто жадае наведаць выстаўку, могуць зрабіць гэта, папярэдне звярнуўшыся ў Дзятлаўскі музей. Аформіць заяўку можна па тэлефоне 2-13-41.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *