Лета 2017 года для наведвальнікаў дзённага аддзялення для інвалідаў «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна было багатым на вандроўкі.
Сезон падарожжаў адкрыла традыцыйнае паломніцтва ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр. Пабылі на службе, прыклаліся да іконаў, папрасілі божага заступніцтва для сябе і блізкіх.
Наступную паездку арганізавалі ў вёску Горкі да паклонных камянёў. Наведалі таксама мясцовыя каплічку і крыніцу.
Яшчэ адно паломніцтва адбылося ў Дзятлаўскую Спаса-Праабражэнскую царкву, дзе некалькі дзён знаходзілася ікона з частачкай мошчаў святога лекара божага Панцеляймона. Наведвальнікі «Праменьчыка» прасілі ў святога здароўя і дапамогі.
Разам з удзельнікамі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» наведвальнікі аддзялення накіраваліся ў горад Нясвіж. Пабылі ў замкава-паркавым комплексе, Фарным касцёле, магільным склепе князёў Радзівілаў.
А. КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна