Як выконваецца заканадаўства пры рабоце са зваротамі грамадзян

Падзеі

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці адбыўся абласны семінар па тэме «Выкананне заканадаўства пры рабоце са зваротамі грамадзян».

У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама і органаў пракуратуры.

Мэта семінара — даць рэкамендацыі па ўдасканаленні работы са зваротамі грамадзян.

На тыповых парушэннях заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў, якiя выяўляюцца Камітэтам дзяржкантролю вобласці, спынілася ў сваім выступленні начальнік аддзела зваротаў грамадзян камітэта П. Носаль.

Аб існуючых мерах адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў і практыцы іх прымянення інфармаваў удзельнікаў семінара начальнік упраўлення экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян камітэта А. Кебец.

Начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў аблвыканкама Я. Фядосенка паведаміла пра парадак арганізацыі работы з насельніцтвам у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, а таксама існуючыя праблемы.

Старшы памочнік пракурора г. Гродна Ю. Семянчук азнаёміў прысутных з парушэннямі ў рабоце са зваротамі, выяўленымі пракуратурай горада.

Сваё бачанне вырашэння праблемаў у названай сферы выказалі і падзяліліся прыкладамі з практыкі пракурор г. Гродна В. Клішын і намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці У. Павядайка.

Слухачы семінара прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні практычных пытанняў і праблемаў іх вырашэння.

Аб існуючых праблемах у рабоце з насельніцтвам распавяла намеснік дырэктара КУП «Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна» А. Нікалайчык.

Падвёў вынікі семінара старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці А. Дарожка, звярнуўшы ўвагу на няўхільнае выкананне патрабаванняў заканадаўства пры разглядзе скаргаў, заяваў і прапановаў грамадзян.

А. САДАЎНІЧЫ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *