Як падоўжыць сваё жыццё

Падзеі

Каб ваша жыццё было здаровым і доўгім, у дактароў ёсць некалькі эфектыўных парадаў. Выконваць іх нескладана, а вынік будзе відавочным.

Разгадваючы крыжаванкі, вывучаючы замежныя мовы, робячы падлікі ў памяці, мы трэніруем галаўны мозг. Такім чынам запавольваецца працэс узроставай дэградацыі разумовых здольнасцяў, актывізуецца работа сэрца, сістэмы кровазвароту.

Праца — важны элемент здаровага ладу жыцця. Знайдзіце прыдатную для сябе працу, якая будзе вам у радасць. Як сцвярджаюць навукоўцы, гэта дапаможа выглядаць маладзейшым.

Не ешце занадта шмат. Замест звыклых 2500 калорый абыходзіцеся 1500 калорыямі. Гэта спрыяе падтрыманню актыўнасці клетак, іх разгрузцы. Таксама не варта ўпадаць у крайнасць і есці занадта мала.

Меню павінна адпавядаць узросту. Печань і арэхі дапамогуць 30-гадовым жанчынам запаволіць з’яўленне першых маршчын. Селен, які змяшчаецца ў нырках і сыры, карысны для мужчын пасля 40 гадоў. Ён спрыяе прафілактыцы стрэсу. Пасля 50 гадоў неабходны магній, які падтрымлівае ў форме сэрца, і карысны для касцей кальцый. Рыба дапаможа абараніць сэрца і крывяносныя сасуды.

Майце на ўсё сваё меркаванне. Усвядомленае жыццё дапаможа як мага радзей упадаць у дэпрэсію.

Даўжэй захаваць маладосць дапамогуць любоў і пяшчота. Умацаванню імуннай сістэмы спрыяе гармон шчасця (эндарфін), які выпрацоўваецца ў арганізме, калі чалавек закаханы.

Спаць лепш у халаднаватым пакоі. Гэта спрыяе захаванню маладосці.

Часцей рухайцеся. Нават 8 хвілін заняткаў спортам у дзень падаўжаюць жыццё.

Перыядычна песціце сябе. Нягледзячы на рэкамендацыі дыетолага, часам дазваляйце сабе салодкае ў невялікіх колькасцях.

А. Гірык,

доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *