Дзятлаўскія ратаўнікі ад дзяжурнага раённага аддзела ўнутраных спраў атрымалі паведамленне аб загаранні жылога дома ў горадзе Дзятлаве па вуліцы П. Броўкі. Па прыбыцці ратаўнікоў было ўстаноўлена, што ачаг пажару знаходзіцца ў жылым пакоі.
У выніку пажару ніхто не пацярпеў. У адным з жылых пакояў пашкоджаны перакрыцці столі і маёмасць, у астатніх пакоях закураны сцены і столь.
У апошні час у доме ніхто не жыў. Асноўныя версіі пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы або кароткае замыканне электрычнай праводкі.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС