Бяспечныя дом і дача

Здарэнні і бяспека

Асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца ў бягучы перыяд да ўладальнікаў прыватных дамоў і дачных участкаў:

тэрыторыя, якая прылягае да жылога дома і надворных пабудоваў, павінна быць чыстай ад смецця і лёгкаўзгаральных матэрыялаў, сухую траву неабходна своечасова выкошваць;

дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў, у тым ліку для спальвання смецця, адходаў пры слабым ветры (да 5 м/с) на адлегласці не менш за 10 метраў ад будынкаў, 20 метраў — ад лясных масіваў, 30 метраў — ад стагоў сена і сціртаў саломы;

дапускаецца прыгатаванне ежы толькі з выкарыстаннем спецыяльных прыстасаванняў для гарэння вугалю (мангала, барбекю, грыля) пры слабым ветры. Мінімальная адлегласць ад спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за 4 метры;

пляцоўка для спальвання смецця, месца развядзення вогнішчаў і размяшчэння спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы павінны быць выбраны такім чынам, каб выключыць магчымасць узнікнення пажару. Акрамя таго, на гэтым месцы павінны быць вогнетушыцель з масай рэчыва для тушэння агню не менш за 2 кг або ёмістасць з вадой аб’ёмам не менш за 10 літраў, а таксама штыкавая рыдлёўка;

пасля спальвання смецця, адходаў на пляцоўках і прыгатавання ежы падпаленыя матэрыялы павінны быць поўнасцю патушаны.

За парушэнне правілаў спальвання смецця і развядзення вогнішчаў на прысядзібных участках прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры да 690 рублёў.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *