15 верасня — Дзень здароўя школьнікаў

Падзеі

Адхіленні ў здароўі дзяцей школьнага ўзросту правакуюцца адукацыйнай перагрузкай, парушэннем рэжыму харчавання і стрэсам. Зніжэнне зроку, парушэнне паставы, гастрыт, неўроз — такія хваробы называюць «школьнымі». Каб ваша дзіця пазбегла падобных праблем, паспрабуйце прытрымлівацца некаторых рэкамендацый.

Сфарміруйце рэжым дня, дзе ёсць час для працы і адпачынку: дзіцяці неабходныя свежае паветра, заняткі спортам, гульні, правільнае харчаванне і дастатковы сон.

Забяспечце школьніку зручнае рабочае месца для падрыхтоўкі хатніх заданняў. Пажадана, каб святло падала злева.

Сістэматычна правярайце зрок дзіцяці ў акуліста.

Нават непрацяглыя «стасункі» з камп’ютарам выклікаюць у многіх школьнікаў ператамленне. Гэта можа справакаваць блізарукасць.

Каб зберагчы зрок пры рабоце на камп’ютары, трэба выконваць пэўныя правілы. Адлегласць да манітора павінна быць не меньшая, чым 0,5 м, пажадана размяшчаць манітор на ўзроўні вачэй. Перыядычна варта пераводзіць погляд на аддалены аб’ект. Праз кожныя 20 хвілін рабіць перапынкі на 2-3 хвіліны. Варта абмежаваць знаходжанне дзіцяці ля камп’ютара.

Яшчэ адной праблемай у дзяцей з’яўляецца боль у жываце. Надайце асаблівую ўвагу харчаванню дзіцяці. Сачыце за тым, каб дзіця ўжывала як мага менш кансерваваных прадуктаў, паўфабрыкатаў, прысмакаў. Хатняя ежа павінна быць свежай і разнастайнай.

Працяглае сядзенне за партай, цяжкія школьныя сумкі выклікаюць у дзіцяці праблемы з паставай. Каб пазбегнуць праблем з пазваночнікам, дзіцяці трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:

  • пры пісьме не нахіляцца да правай рукі і імкнуцца трымаць спіну роўна;
  • вышыня парты павінна адпавядаць росту дзіцяці;
  • ложак павінен быць паўцвёрдым, падушка — невялікай і адносна плоскай;
  • варта займацца плаваннем.

У большасці школьнікаў з’яўляюцца відавочныя або схаваныя неўрозы, якія праяўляюцца трывожным сном, рэзкімі перападамі настрою.

Ваша дзіця перагружана, калі:

  • стала імкліва худнець (яго арганізму трэба больш адпачынку і правільна арганізаванага харчавання, кантралюйце вагу школьніка хаця б раз у месяц);
  • у яго дрэнны настрой, слабасць.

Паназірайце за сваім дзіцём, звярніце ўвагу на змены ў яго паводзінах. Калі з’явіліся сімптомы, якія вас насцярожваюць, звярніцеся па кансультацыю да спецыяліста.

Т. ЧЫГІР,
доктар-педыятр Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *