Жніво ў КСУП «Слава працы». Абмалот даволі рэдкага цяпер на палетках жыта, якое выціснулі з пасеваў трыцікале і пшаніца.Душна і пыльна. А працаваць трэба. Напаўняецца кузаў аўтамабіля толькі што намалочаным зернем. Ашчадна укрываецца зерне тэнтам, каб не выдувалася пры перавозцы. Дзмітрый Палуянцэвіч — шафёр ГАЗ-53 перавёз ад камбайнаў 806 тон зерня. Першы ў сельгаспрадпрыемстве падрыхтаваў свой аўтамабіль да жніва, таму і вызначыўся на ўборцы. Адзначаны прафсаюзнай прэміяй. Жніўная работа на жытнім палетку.
Фота Б. Варны