Жніво-2017. ААТ «Граніт-Агра». 2000 тон Аляксандра Бакея. Фотарэпартаж

Падзеі

Вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Аляксандр Бакей першы ў раёне перавёз ад камбайнаў 1000 тон зерня. І ён жа першы ў раёне дасягнуў 2000-га рубяжу. У нядзелю, 13 жніўня, Аляксандр Бакей прывёз на сваім МАЗ-5102 двухтысячную тону зерня на збожжаток. У панядзелак «двухтысячніка» віншавалі на збожжатаку «Граніт-Агра» ў Таркачах.Віншаванне і падарунак ад старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых органаў Алены Берасневай. Віншуе старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. Віншаванне ад галоўнага агранома «Граніт-Агра» Антона Тарасевіча. А намеснік дырэктара ААТ «Граніт-Агра» Людміла Мядзведзь да віншавання далучыла білет на канцэрт. З віншавальнай песняй фальклорны гурт «Суседачкі». І песеннымі пажаданнямі, каб было «…лёгка на сэрцы і цяжка ў кашальку». 14 жніўня 2017 года. ААТ «Граніт-Агра». Збожжаток аграгарадка Таркачы.

Фота Б. Варны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *