Лідарам у раённым жніве-2017 па намалоту збожжа з’яўляецца ААТ «Граніт-Агра». На 9 жніўня хлебаробы сельгаспрадпрыемства намалацілі 3922 тоны зерня. Раённым лідарам «Граніт-Агра» з’яўляецца і па ўраджайнасці зерня з гектара — 40,6 цэнтнера. Асабліва ўдалася гранітаўцам сёлета азімая пшаніца — на круг збіраюць па 55,4 цэнтнера. Натуральна, што і першыя тысячнікі жніва-2017 з’явіліся таксама ў «Граніт-Агра». 8 жніўня экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў на камбайне «Lexion-580» размяняў першую жніўную тысячу. На раніцу 9 жніўня на рахунку экіпажа Гукішаў значыліся 1079 тон намалоту (з улікам рапсу).
Другі раённы тысячнік — таксама гранітавец. Аляксандр Бакей аўтамабілем МАЗ з прычэпам перавёз на 9 жніўня 1480 тон зерня. Асабліва выніковым выдаўся для Бакея ўчарашні дзень — 350 тон перавезенага зерня ад камбайнаў.
Сёння першыя тысячнікі раёна прымалі віншаванні з працоўнымі дасягненнямі.Камбайнавы экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў віншуе з уручэннем грашовай прэміі і букетаў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. Віншаванне ад старшыні абласной арганізацыі прафсаюза аграрыяў Івана Алізаровіча. Старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Ігар Кухарэвіч — таксама з падарункамі. Віншаванне ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака. Далей — музычнае віншаванне ад фальклорнага гурта Данілавіцкага дома культуры «Суседачкі». Экіпаж віншуе старшыня сельвыканкама Ганна Жых. На збожжатаку гаспадаркі вадзіцеля-тысячніка Аляксандра Бакея, які перавёз на 9 жніўня 1480 тон зерня павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. Падарунак ад раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» уручыў старшыня арганізацыі Ігар Кухарэвіч. Віншаванне ад старшыні райкама прафсаюза аграпрама Уладзіміра Казака. Самага выніковага вадзіцеля віншуе дырэктар «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур. Вадзіцель Аляксандр Бакей. Урачыстасць завяршылася. І зноў — у дарогу.
Фота Б. Варны