На палетку каля вёскі Цяцейкі павіншавалі з працоўным дасягненнем камбайнавы экіпаж і двух вадзіцеляў КСУП “Дварэц-Агра”.
На 15 жніўня браты Ляўкевічы – Андрэй і Сяргей намалацілі 1000 тон зерня, а вадзіцелі Леанід Хілімончык і Васіль Жых перавезлі на МАЗах па 1000 тон.
Павіншавалі дварэцкіх тысячнікаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык, работнікі Дварэцкага дома культуры і прадстаўнікі ветэранскага аб’яднання “У крузе сяброў”.
І. ІВАНАВА
Фота прадастаўлена А. Сачыкам