“Смачная” і пазнавальная экскурсія

Падзеі

Гэту  экскурсію  чакалі з цікавасцю . Нарэшце мы ў Мінску. Першы наш прыпынак у Мінску –станцыя метро Магілёўская.

Наведалі музей метро.

Даведаліся, дзе і калі было пабудавана першае  ў свеце метро і гісторыю будаўніцтва  Мінскага метро. Пасядзелі  ў кабіне машыніста электрапоезда. Другі прыпынак – фабрыка ”Камунарка”.

Гэта наша першая “смачная” экскурсія. Спачатку нас правялі ў актавую залу фабрыкі, дзе паказалі відэафільм пра  гісторыю фабрыкі. Паглядзеўшы яго, мы даведаліся, што прадпрыемства пачало працаваць з 1905 года і называлася “Кафейня з кандытарскімі прадуктамі, пякарня кандытарскіх прадуктаў Р.В. Рачкоўскага“. Толькі ў 1929 годзе ў гонар 12-ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі  прадпрыемства стала называцца “Камунарка”. Першыя шакаладныя цукеркі, распрацаваныя фабрыкай, называліся ”Беларуская  бульба” і “Камунарка”. Цяпер вытворчасць поўнасцю аўтаматызавана. Прадукцыя выпускаецца з мясцовай сыравіны, выкарыстоўваюцца  натуральныя прадукты. Кожны год выпускаецца 20 тон прадукцыі і 187 найменняў.

Затым нас апранулі ў спецыяльную вопратку і мы пайшлі ў цэх, дзе вырабляюць шакаладныя   цукеркі.

Мы бачылі, як па канвееры плыве шмат цукерак, як льецца шакалад, як гатовыя цукеркі машына  хутка закручвае ў абгортку. Затым накіраваліся  ў цэх, дзе гатуюць вафлі для цукерак. У кожным цэху нас частавалі цукеркамі, якія выраблялі, і вафлямі. Насмакаваўшыся, мы вярнуліся ў актавую залу фабрыкі, дзе атрымалі падарункі –цукеркі і шакаладкі. Цяпер мы ведаем,што самыя смачныя цукеркі і шакалад вырабляюць на фабрыцы “Камунарка”.

Затым мы накіраваліся ў Дом літаратара.

Нас сустрэла пісьменніца Іна Фралова і запрасіла ў залу, дзе праводзяць пасяджэнні і сустрэчы пісьменнікі. Мы сядзелі за авальным сталом як дэпутаты.

Іна Фралова расказала нам пра залу і пра партрэты пісьменнікаў, якія размешчаны на сценах залы. Затым правяла з намі віктарыны. За правільныя адказы мы атрымалі падарункі. Яшчэ нам чытаў свае творы М. Галдынкоў.

Пасля сустрэчы накіраваліся ў парк імя Горкага.Там каталіся на розных атракцыёнах. Дамоў вярталіся радасныя і задаволеныя сваім падарожжам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *