Правілы карыстання электрапрыборамі

Здарэнні і бяспека

Складана ўявіць сваё жыццё без зручных і камфортных рэчаў, да якіх мы прывыклі, напрыклад, электрапрыбораў. Памятайце, што  карыстацца імі трэба асцярожна, выконваючы правілы бяспекі.

Ні пры якіх абставінах не выкарыстоўвайце пашкоджаныя, самаробныя электраабагравальнікі;

пазбягайце перагрузкі электрасеткі ў выпадку ўключэння адразу некалькіх магутных спажыўцоў энергіі;

не пакідайце ўключаныя электраабагравальнікі на ноч, не выкарыстоўвайце іх для сушкі рэчаў;

рэгулярна ачышчайце абагравальнік ад пылу, бо ён таксама можа загарэцца;

сачыце за тым, каб провад ад электрапрыбора не знаходзіўся пад дыванамі і паласамі, інакш ён можа перацерціся;

для таго, каб пазбегнуць узгарання электрапрыбораў з-за перападаў напружання, карыстайцеся сеткавымі фільтрамі;

калі пакідаеце дом, выключайце электрапрыборы і асвятленне.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *