11 жніўня удзельнікі фальклорнага калектыву «Сузор’е» Хвінявіцкага дома культуры правялі канцэрт для ўдзельнікаў жніва ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Хвінявічы». Песні і лепшыя пажаданні артысты адрасавалі экіпажам камбайнаў, вадзіцелям, агранамічнай службе, работнікам сбожжасушыльных комплексаў і ўсім удзельнікам жніва. Артыстам падзякавала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Хвінявічы»
Марына Ядэйка.
А. Сіўко, загадчыца Хвінявіцкага дома культуры