Вось і блізіцца да заканчэння лета – час маіх самых любімых канікулаў. Чым жа адметнымі былі яны для мяне? Вось з гэтымі разважаннямі я і хачу падзяліцца з чытачамі нашай раёнкі.
Мне пашанцавала адпачыць у дзвух летніках. У чэрвені – у прышкольным, які меў назву “Весяльчак”. Дарэчы, назва поўнасцю адпавядала зместу нашага жыцця. Надоўга запомнім мы Дзень Нептуна, сустрэчу з супрацоўнікамі МНС, дзень тэатра і кіно, удзел у акцыі “Ад помніка да помніка”, вясёлыя дыскатэкі. Напрыканцы здзейснілі экскурсію па маршруце Круцілавічы-Мачулішчы-Мінск. Вялікае ўражанне аказала на нас сустрэча з рэальным жыццём людзей, на мой погляд, самай смелай прафесіі – лётчыкаў. У Мінску мы наведалі завод “Атлант”. Убачылі, як збіраюцца халадзільнікі, маразільнікі, пральныя машыны. Пабылі ў музеі прадпрыемства, дзе прадстаўлена яго гісторыя з пачатку заснавання і прадукцыя, якая выпускалася ў тыя часы. Яшчэ наведалі Нацыянальную бібліятэку, пакаталіся на арэлях у парку імя М.Горкага. У летніку з намі працавалі вясёлыя, крэатыўныя педагогі нашай школы: Горбач А.І., Міснік В.А., Майсейчык Т.А., Чарняк М.А., Шымановіч В.А., Догель А.В. Яны сваёй энергіяй, творчасцю рабілі ўсё для таго, каб адпачынак быў разнастайным і запамінальным. З добрым настроем, але з цяжкім смуткам развітваліся мы з летнікам “Весяльчак”. На памяць атрымалі граматы, дыпломы і каштоўныя падарункі.
У ліпені я ўжо адпачывала ў турыстычным летніку “Сцяжынка”, які быў створаны на базе Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. Гэта былі ўжо зусім іншыя ўмовы адпачынку: жылі ў палатках, ежу варылі на кастры, а потым ладзілі забаўляльныя мерапрыемствы і гульні, песні пад гітару. Рамантычны настрой пасяляўся ў нашых сэрцах, здавалася, няма нічога лепшага на свеце, чым сядзець какля вогнішча і глядзець у бяздоннае вячэрняе неба, нешта шаптаць з сябрамі і марыць, марыць… І на думку прыходзяць радкі з песні:
…Качнётся купол неба
Большой и звёздно-снежный,
Как здорово, что все мы здесь
Сегодня собрались.
Найбольш запомніла я інсцэніраванне казкі, танцавальны флэш-моб, абарону назвы свайго атрада. І, безумоўна, новыя знаёмствы, якія пашырылі мой кругагляд, надалі новы жыццёвы вопыт, які будзе карысны ў маім школьным жыцці.
Вось так прайшло для мяне маё лета: пазітыўны настрой, добрыя ўспаміны, новыя знаёмсвы і адкрыцці – усё гэта застанецца са мной надоўга. Яшчэ раз я ўпэўнілася ў тым, што мы жывём у краіне, дзе створаны ўсе ўмовы для таго, каб мы, дзеці, раслі дужымі, здаровымі, упэўненымі ў сабе і заўтрашнім дні.
Навучэнка Круцілавічкага д/сада-СШ Верамейка Карына