“Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!”. Акцыя прайшла на ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”

Падзеі

На прадпрыемстве была праведзена інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хваробаў сістэмы кровазвароту “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” пад дэвізам “Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!”.

У час мерапрыемства спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральнай раённай бальніцы правялі з работнікамі завода індывідуальныя гутаркі, кансультацыі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Усім удзельнікам акцыі было прапанавана памераць артэрыяльны ціск, даведацца свой індэкс масы цела. Тым, у каго былі выяўлены прыкметы гіпертэнзіі, спецыялісты параілі неадкладна звярнуцца да ўчастковага доктара. Таксама ўдзельнікі акцыі атрымалі інфармацыйныя матэрыялы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, правільнай методыцы вымярэння артэрыяльнага ціску.

Н. ЮРЭНЯ,

валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *