Насіце вопратку з натуральных тканінаў, якая не перашкаджае дыханню скуры і не прыводзіць да перагрэву арганізма. Выпівайце ў суткі не менш за два літры вады. Піце цёплую ваду – яна лепш здаволіць смагу і не выкліча праблемаў з горлам.
Старайцеся як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі. Калі гэта непазбежна, то абараняйце галаву капелюшамі і парасонамі. Памятайце, што з 12 да 16 гадзін сонца найбольш актыўнае. У гэты час пажадана абараняць усе ўчасткі цела ад сонечных прамянёў – выкарыстоўвайце закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы.
Не ўжывайце алкаголь – у спякоту яго дзеянне на арганізм узмацняецца, цела чалавека становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы.
Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул або звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, а закупорка пораў можа прывесці да перагрэву арганізма. Часцей прымайце водныя працэдуры.
Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за 25 градусаў Цэльсія. Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, паколькі любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару. Асабліва асцярожнымі ў перыяд гарачага надвор’я варта быць людзям з захворваннямі сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэмаў. Ім варта пастаянна назірацца ў доктара і мець пры сабе прэпараты для экстранай дапамогі.
А. ГІРЫК, доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ
Н. ЮРЭНЯ, валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ