Два літры вады ў дзень: міф ці рэальнасць?

Падзеі

Вада ўдзельнічае ў страваванні, рэгулюе тэмпературу цела праз потавыдзяленне, прадухіляе абязводжванне, сілкуе клеткі, выводзіць таксіны. Але варта ведаць, што шмат вадкасці ў арганізме можа быць небяспечна для сардэчнікаў і людзей з нырачнай недастатковасцю. Таксама пры вялікай колькасці вады ёсць рызыка вымыць мінеральныя рэчывы з клетак. Калі арганізм не атрымлівае соль, гэта пагражае цяжкімі наступствамі. Натрый, які змяшчаецца ў солі, падтрымлівае ўнутрыклеткавы ціск, а калі яго мала, то гэта прыводзіць да сутаргаў і нават да сардэчнага прыступу. Таму варта развеяць міф пра тое, што кожнаму чалавеку трэба выпіваць не менш за два літры вады ў дзень. Усё індывідуальна, і неабходна піць ваду столькі, колькі патрабуе натуральнае пачуццё смагі.

Пажадана імкнуцца не піць у час яды, паколькі гэта перашкаджае страваванню. Калі прыём ежы без вады немагчымы, то лепш піць газіраваную несалодкую ваду. Яна здаволіць смагу і не будзе перашкаджаць страваванню.

Вызначыць, ці дастаткова вады ў арганізме, можна па колеры мачы. Цёмная – арганізм мае патрэбу ў вадкасці, светлая – усё ў норме. Таксама ёсць і іншы спосаб праверкі: калі ўшчыкнуць сябе з вонкавага боку далоні, то пры дастатковай колькасці вадкасці скура разгладжваецца хутка, у адваротным выпадку – клеткам патрэбна вільгаць.

А. ГІРЫК,
доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *