«Белыя росы» ў Дзятлаве

Падзеі

17 жніўня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці выступіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы».

Калектыў у гэтым годзе святкуе юбілей — 30 гадоў паспяховага выступлення на сцэне. У сувязі з гэтым удзельнікі ансамбля прадставілі гледачам свае самыя лепшыя нумары: грузінскія, яўрэйскія танцы, лявоніху, цыганскі танец, карагод «Явар і каліна» і шмат іншага.

У аснове відовішчнасці нумароў быў не толькі прафесіяналізм артыстаў, але і яркасць іх вобразаў.
На працягу канцэрта апладысменты не змаўкалі. Захопленасць у вачах гледачоў была лепшым пацвярджэннем таго, што «Белыя росы» займаюць годнае месца ў творчай прасторы.

Ю. БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *