Цяпер у Беларусі масава ўсыхаюць хвоі. Асноўнай прычынай гэтага з’яўляецца змяненне клімату. Павышэнне тэмпературы паветра і зніжэнне ўзроўню грунтовых вод на працягу апошніх гадоў прыводзяць да зніжэння біялагічнай устойлівасці хвойнікаў.
Інтэнсіўна хвойнікі ўсыхаюць са жніўня па лістапад, больш за ўсё — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях, а таксама на поўдні Магілёўскай і Мінскай абласцей. На тэрыторыі Дзятлаўскага лясгаса асноўныя ачагі размяшчаюцца ў Казлоўшчынскім лясніцтве.
Дзятлаўскі лясгас правёў санітарна-аздараўленчыя мерапрыемствы на плошчы 80,7 га, 7,9 га з іх — суцэльнай санітарнай высечкай. Таксама Дзятлаўскі лясгас аказвае дапамогу па правядзенні такіх мерапрыемстваў у Гомельскай вобласці: на тэрыторыі Лельчыцкага і Мілашавіцкага лясгасаў плануецца выканаць 75 га суцэльных і 50 га выбарачных санітарных высечак.
Дзятлаўскі лясгас запрашае арганізацыі ўсіх формаў уласнасці для аказання паслуг па распрацоўцы хвойных насаджэнняў, якія ўсыхаюць. Просьба звяртацца па тэлефонах: 6-12-78, 6-10-52.
А. КІВУЛЯ,
дырэктар Дзятлаўскага лясгаса