Аперацыя “Эвакуацыя” пройдзе на тэрыторыі раёна

Здарэнні і бяспека

У рамках другога этапу акцыі “У цэнтры ўвагі — дзеці!” 7 верасня ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя, а таксама Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пройдзе аперацыя “Эвакуацыя”.

Гэта практычная адпрацоўка дзеянняў пры надзвычайнай сітуацыі з удзелам дарослых і дзяцей. Набытыя навыкі і веды ў выпадку рэальнай пагрозы дапамогуць правільна зарыентавацца, а магчыма, і зберагчы чыё-небудзь здароўе або жыццё.

Асаблівая ўвага будзе нададзена ўстановам, дзе знаходзяцца дзеці, састарэлыя і грамадзяне з псіхафізічнымі асаблівасцямі. Тут вельмі важная падрыхтоўка персаналу, бо на яго ўскладаецца вялікая адказнасць за захаванне жыццяў людзей.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *