10 жніўня ў атрадзе камбайнераў ААТ «Граніт-Агра» з’явіўся яшчэ адзін экіпаж-тысячнік. Сяргей Жых і Дзмітрый Каханоўскі камбайнам «Lexion-580» намалацілі сваю 1000 тон зерня. Віншаваць з працоўным дасягненнем, уручаць адпаведныя моманту прэміі і адзнакі завіталі на жніўны палетак старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур, намеснік дырэктара ААТ «Граніт-Агра» Людміла Мядзведзь, удзельніцы фальклорнага гурта Данілавіцкага дома культуры «Суседачкі».Экіпаж камбайна віншуе старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. З віншаваннем — старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. А таксама — дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур і намеснік дырэктара ААТ «Граніт-Агра» Людзміла Мядзведзь. Фальклорны гурт «Суседачкі» завітаў на жніўны палетак з кветкамі і песнямі. Напаследак урачыстасці — калектыўнае фота яе ўдзельнікаў.
Фота Б. Варны