«Закруціў нас турызма нашага вір»

Падзеі

Клічуць нас невядомыя далі,

Кліча родны, прыгожы наш край,

Колькі новых дарог перад намі

Калі ласка, турыст, выбірай!

 

Полацк, Нясвіж, Гродна і Ліда,

Мінск, Заслаўе,Брэст і Мір,

Зачараваны мы ад вашага віда

Закруціў нас турызма нашага вір.

 

Гарады Беларусі, як і людзі, маюць свой твар і свой лёс. У ходзе турысцка-краязнаўчай дзейнасці навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы знаёміліся з гісторыяй і культурай нашых слаўных гарадоў. Перад намі паўставалі старажытныя замкі і палацы, велічныя саборы, знакамітыя помнікі і месцы археалагічных раскопак. Незабыўныя ўражанні астаўлялі Сафійскі сабор, Брэсцкая крэпасць-герой, палацы Радзівілаў і Паскевічаў, Нацыянальная бібліятэка, батанічны сад, Мірскі замак, Курган Славы, мемарыяльны комплекс “Хатынь” і дзясяткі другіх знакамітых аб’ектаў нашай самабытнай гісторыі і культуры. У час экскурсійнай дзейнасці наведваліся музеі, выставы, запаведнікі, гарадскія паркі адпачынку, цырк, дэльфінарый. Асабліва шмат экскурсій праводзіцца ў перыяд канікул і ў летнюю пару. У час работы сёлетняга аздараўленчага лагера вучні наведвалі гарады Мінск, Заслаўе, Ліда, азнаёміліся з экспазіцыяй  гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна”. У весь час дарогі запаўняецца гульнямі і песнямі. Экскурсанты дзеляцца на творчыя групы, ведаючы што іх чакае вясёлая забаўляльная праграма. Асобую групу складаюць настаўнікі, якія ў час экскурсіі, як заўсёды, з’яўляюцца сапраўднымі сябрамі для навучэнцаў. “Рабяты, выбіраем чарговы маршрут!” — гучаць словы настаўніка гісторыі Васюкевіча А.І. напрыканцы кожнай экскурсіі. Гомель, Брэст, Мінск, Гродна, Віцебск, Магілёў — назвы пачынаюць  злівацца ад дзясяткаў прапаноў. Пагэтаму выбраць цікавы маршрут нам як заўсёды дапаможа дырэктар Дзятлаўскага цэнтру турызму і краязнаўства Юранкова Т.К., і можна не сумнявацца, што ад убачаннага ў новым горадзе ў нашых навучэнцаў застануцца незабыўныя ўспаміны. Нас зноў пакліча родны, прыгожы наш край.

Фядотава Святлана, навучэнка 8 класа

Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *