Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі зацвердзіла рабочы план па правядзенні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур у 2017 годзе.
Рабочым планам прадугледжана ўборка збожжавых і зернебабовых без уліку кукурузы на зерне з 2 млн. 296,8 тыс. га (98 працэнтаў узроўню 2016 года). У тым ліку сельгасарганізацыям трэба будзе ўбраць жыта з 264,3 тыс. га, пшаніцу — з 688,3 тыс. га, трыцікале — з 507,2 тыс. га, ячмень — з 444,6 тыс. га, авёс — з 167 тыс. га, проса — з 9,5 тыс. га, грэчку — з 14,9 тыс. га, зернебабовыя — з 201 тыс. га. Акрамя таго, бульбу трэба ўбраць з 27 тыс. га, рапс і свірэпіцу — з 364 тыс. га, цукровыя буракі — з 98,9 тыс. га, лён — з 47,8 тыс. га, кукурузу на зерне — з 156,3 тыс. га.
Згодна з планам, аб’ём закупак збожжа для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў на 2017 год складзе 860 тыс. т, цукровых буракоў — 2 млн. 85 тыс. т, піваварнага ячменю — 82 тыс. т, алейнага семя рапсу — 120 тыс. т, ільновалакна — 18,9 тыс. т.
Для ўборачнай кампаніі ў наяўнасці ёсць 2896 збожжаачышчальна-сушыльных комплексаў і больш за 1000 асобных збожжасушылак.