23 ліпеня аграгарадок Вензавец запрашае жыхароў Дзятлаўскага раёна, якія сябруюць з фізкультурай і спортам або проста любяць весела і цікава бавіць вольны час, на Дзень актыўнага адпачынку «Адпачынак! Спорт! Здароўе!». Пачатак спартыўнага свята ў 15 гадзін.
У гэты ж дзень, 23 ліпеня, у 15 гадзін, у аграгарадку Жукоўшчына будзе ладзіцца канцэртная праграма для землякоў «Жыві, мая вёсачка, квітней!».