29 ліпеня на беразе Гезгалаўскага вадасховішча праходзіла Свята рыбака з раённага праекта «Дбайных людзей славім, весела час бавім».
Да гэтага свята былі прымеркаваны міжраённыя спаборніцтвы па рыбнаму лову, якія арганізавала Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На спаборніцтвы сабраліся рыбаловы нашага раёна, а таксама Слонімскага, Карэліцкага, Навагрудскага – усяго каля 60 чалавек. Стаміўся рыбак. Прылёг у цянёк. -). Раніцай, апалове дзясятай гадзіны, рыбакі размясціліся на берагах Гезгалаўскага вадасховішча і распачалі сваё “паляванне”. Ва ўдзельнікаў спаборніцтва было тры гадзіны, каб налавіць як мага больш рыбы. Укаго больш – той і пераможца.Узважванне уловаў. 1 163 грамы. Здаецца, гэта перамога…
Удача спрыяла дзятлаўчанам: і ў асабістым, і ў камандным спаборніцтвах яны сталі пераможцамі. Дзятлаўчане налавілі 4 кілаграмы 161 грам рыбы. Асабліва вызначыўся капітан каманды дзятлаўскіх рыбаловаў Віктар Урбановіч. Ён злавіў за адведзены час 1 кілаграм 163 грамы рыбы і заняў першае месца ў асабістым першынстве. Таксама ў асабістым першынстве “бронза” дасталася яшчэ аднаму дзятлаўчаніну – Дзмітрыю Навіцкаму. Другое месца – у прадстаўніка Карэліцкага раёна Яўгена Русецкага.
Дарэчы, за карэліцкую каманду выступала адзіная жанчына на спаборніцтвах – Тамара Іванова, цётка Яўгена Русецкага. Да рыбалкі Тамару Міхайлаўну прыахвоціў муж і рыбачыць яна ўжо больш за 30 гадоў. Карэліцкай камандзе на чале з капітанам Аляксеем Івановым дасталося “серабро” спаборніцтваў.
Трэцяе каманднае месца занялі рыбаловы з Навагрудскага раёна.
Гонар слонімскіх рыбаловаў выратаваў дзесяцігадовы Лёня Рампала. Ён не пакінуў каманду без узнагарод: стаў пераможцам сярод юных рыбаловаў і таксама перамагла яго юная каманда.
На пачатку спаборніцтваў кіраўнікі аб’яднанняў паляўнічых і рыбаловаў з Дзятлава і Навагрудка Аляксандр Шчыкарэвіч і Павел Рэўкоўскі пажадалі ўдзельнікам удалай рыбалкі і іх пажаданні спраўдзіліся.
Пасля рыбалкі ўдзельнікаў спаборніцтваў і ўсіх гасцей свята арганізатары мерапрыемства запрасілі падсілкавацца юшкай і шурпой з мясам казулі. Пачаставаліся. Смачна!
І. Міхайлоўская
Фота Б. Варны