Свята мёду ў Раклевічах. Частка 2-я: вясёлая эстафета

Падзеі

А вось удзельнікам традыцыйнай “Вясёлай мядовай эстафеты” арганізатары прапанавалі пабыць тымі, хто асабліва любіць мёд – мядзвежкамі.

На мядовую эстафету прыбылі чатыры каманды: КСУПаў “Русь-Агра”,  “Жукоўшчына”, “Слава працы”, ААТ “Граніт-Агра”. Пераможцамі сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”. За гэту каманду выступалі Яўген Кійко (капітан), Аляксей Вайтушка, Дзмітрый Расолька, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. Прызёрамі ”Вясёлай мядовай эстафеты” сталі каманды КСУП “Русь-Агра” і “Слава працы”. Прызёры атрымалі дыпломы і ўсе каманды –  мядовыя падарункі.

І. Міхайлоўская

Фота Б. Варны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *