23 ліпеня ў 13 гадзін у гарпасёлку Казлоўшчына ў скверы каля Дома культуры пачнецца свята “Каб памяталі”, прысвечанае Дню вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У праграме:
- выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, выстава кветкавых кампазіцый;
- турнір па шашках, спартыўныя спаборніцтвы сярод арганізацый пасёлка;
- работа пляцовак: літаратурна-паэтычнай, “Партызаны на прывале”, “Медсанбат”;
- тэатралізаванае прадстаўленне “А заўтра была вайна”;
- выступленне ўзорнага тэатра роставых лялек “Dolls4all” з горада Дзятлава;
- выступленне тэатра цыганскай песні “Жемчуга” з горада Мінска;
- святочная дыскатэка “Танцуюць усе!”;
- святочны феерверк.
М. ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці